Запрашэнне ад прыгожай дзяўчыны з сайта знаёмстваў скончылася для маладога чалавека вельмі нечаканым здарэннем, піша агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на Следчы камітэт.
У пачатку мінулага года хлопец з Барысава знайшоў на сайце знаёмстваў анкету дзяўчыны з яго горада. Яны пачалі камунікаваць, а пасля новая знаёмая запрасіла яго да сябе. Малады чалавек купіў піва і пайшоў да яе.
Калі яны адпачывалі, у кватэру ўварваўся раз’юшаны 30-гадовы мужчына і накінуўся на хлопца са словамі, што той спойвае і спакушае яго магадовую сястру. Агрэсіўны сваяк замкнуў уваходныя дзверы і пагражаў выклікаць міліцыю, а пасля запатрабаваў у маладога чалавека 100 рублёў, але ў хлопца не аказалася гатоўкі. Тады мужчына ўзяў нож і прыставіў да жывата кавалера. Пагражаючы зарэзаць, ён прымусіў хлопца перавесці на яго рахунак 300 рублёў.
Следчыя выявілі, што такі від заробку ў гаспадара кватэры, у якую трапіў пацярпелы, быў не адзінкавым. Схема была прадуманая да дробязяў. Малагадовай сястрой аказалася 18-гадовая дзяўчына вымагальніка, ад імені якой ён стварыў анкету на розных сайтах знаёмстваў. Ён сам перапісваўся ад яе імені і запрашаў незнаёмцаў на спатканне. А пасля ўрываўся ў кватэру і вымагаў грошы.
У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу.