Кіроўца мікрааўтобуса загінуў пасля сутыкнення з грузавіком у Івацэвіцкім раёне, паведамілі ў абласной ДАІ.
Здарэнне адбылося 2 красавіка каля 4.30. Папярэдне высветлена, што 29-гадовы жыхар Жабінкі ехаў на Volkswagen па трасе М1 Брэст — Мінск — мяжа РФ. На 135-м кіламетры дарогі ён заснуў за рулём і сутыкнуўся са спадарожным аўтамабілем ЗІЛ, якім кіраваў 58-гадовы мужчына.
У выніку ДТЗ кіроўца VW ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння.