Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  2. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  5. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  6. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  7. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  8. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  9. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  10. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  11. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  12. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  13. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  14. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  15. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  16. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  17. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  18. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
Читать по-русски


Да пачатку навучальнага года Мінадукацыі і Генпракуратура падрыхтавалі тры спецыялізаваныя выданні на тэму генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яны прызначаныя для трох катэгорый школьнікаў: 1−4 класаў, 5−9-х і 10−11 класаў. А нядаўна былі апублікаваныя метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў па асвятленні палітыкі генацыду ў Беларусі падчас вайны. Паглядзелі, якія акцэнты зробленыя ў выкладанні гісторыі і што ў іх дзіўнага.

Обложка книги «Геноцид белорусского народа» под редакцией Андрея Шведа, справа — фото с протестов 2020 года. Фото: Министерство информации Беларуси
Вокладка кнігі «Генацыд беларускага народа» пад рэдакцыяй Андрэя Шведа, справа — фота з пратэстаў 2020 года. Фота: Міністэрства інфармацыі Беларусі

Для малодшых школьнікаў — ніводнага дапаможніка ад метадыстаў, педагогаў ці псіхолагаў

Вучням пачатковай школы пра генацыд упершыню расказваюць у чацвёртым класе на ўроках па прадмеце «Мая Радзіма — Беларусь». Гэта адбываецца падчас вывучэння тэмы «Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны». На яе адведзеныя два ўрокі. У метадычных рэкамендацыях гаворыцца, што дзецям прапануецца расказваць пра трагедыю беларускага народа ў гады вайны, пра гібель жыхароў вёскі Хатынь і дзяцей — ахвяраў вайны. Школьнікі мусяць расказаць пра подзвіг і трагедыю беларускага народа на некалькіх прыкладах.

  • Пра партызана Міная Шмырова (вядомага як «Бацька Мінай») — нацысты ўзялі ў закладнікі яго дзяцей, запатрабаваўшы здацца ў абмен на іх жыццё. Адна з дачок перадала бацьку запіску, каб ён не верыў гэтаму абяцанню. Шмыроў не прыйшоў, дзяцей расстралялі.
  • Пра лётчыка Аляксандра Мамкіна і выратаванне ім партызанскіх дзяцей (сам ён загінуў).
  • Пра салдата Трыфана Лук’янавіча, які выратаваў нямецкую дзяўчынку ў Берліне ў красавіку 1945 года (сам ён загінуў).
  • Пра трагедыю жыхароў спаленай вёскі Хатынь і пра мемарыял «Чырвоны Бераг» пад Жлобінам — там падчас вайны знаходзіўся зборны пункт, адкуль дзяцей як донараў адпраўлялі ў Германію.

У метадычных рэкамендацыях нічога не гаворыцца пра тое, як дзеці ў такім узросце ўспрымаюць вайну. Адзінае выключэнне наступнае: «Тлумачэнне паняцця „генацыд“ патрабуе сваёй адаптацыі да ўзросту малодшых школьнікаў і ўліку іх пазнавальных магчымасцей. Па гэтай прычыне рэкамендуецца выкарыстоўваць словазлучэнне „ахвяры вайны“ або „ахвяры захопнікаў“ згодна з сэнсоўнай назвай дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны». І гэта ўсё.

Сярод рэкамендаванай літаратуры для настаўнікаў няма ніводнага дапаможніка ад метадыстаў, педагогаў ці псіхолагаў. У спісе ўсяго два пункты. Першая — кніга «Ніколі не забудзем», якая ўпершыню выйшла адразу пасля вайны, у 1948-м, і потым неаднаразова перавыдавалася. У ёй сабраныя ўспаміны дзяцей пра тыя падзеі, запісаныя па гарачых слядах. Другая — «Генацыд беларускага народа: інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы і дакументы», якая выйшла пад рэдакцыяй генпракурора Андрэя Шведа.

Між тым у адкрытым доступе дастаткова метадычных распрацовак пра тое, як расказваць пра падзеі мінулай вайны дзецям, каб не траўмаваць іх псіхіку. Напрыклад, на расійскім сайце «Растим детей» у артыкуле, апублікаваным яшчэ ў даваенным 2020 годзе, прыводзіцца прыклад: «Некалькі гадоў таму ў маскоўскай школе на ўроку, прысвечаным Вялікай Айчыннай вайне, адна з першакласніц страціла прытомнасць. Настаўніца падышла да задачы з вялікім размахам — узяла песню „Вставай, страна огромная“, кадры кінахронікі, трагічны тон аповеду пра тое, што адбылося. Нервы ў дзяўчынкі не вытрымалі. Давялося выклікаць бацькоў і адправіць яе дадому. Характэрна, што дзяўчынка была родам з Канады — яе бацькі незадоўга да гэтага пераехалі працаваць у Расію. Яна нічога не ведала пра Вялікую Айчынную вайну, яе напалохала і засмуціла інфармацыя пра загінулых людзей, дзяцей».

Гэтую гісторыю псіхолаг Нана Аганесян расказвае як аргумент на карысць асцярожнай размовы з дзецьмі: «У дашкольнікаў, малодшых школьнікаў няма пакуль выразнай арыентацыі ў часе і разумення, што вайна, якая скончылася 75 гадоў таму, была даўно. І першую размову пра яе нельга нагружаць моцнымі візуальнымі вобразамі, трывожнай музыкай, якая выклікае няпростыя эмоцыі, — інакш гэта стане раптоўным і для кагосьці нязносным занурэннем у вайну». Паводле яе, траўмавальны аповед пра вайну можна параўнаць з фільмам жахаў, ад якога хочацца ўцячы.

Фото: «Album of Refugees», Tiflis (1917), commons.wikimedia.org
Прыклад генацыду. Фота: «Album of Refugees», Tiflis (1917), commons.wikimedia.org

Між тым усе сюжэты, пра якія ішла гаворка вышэй (Мінай Шмыроў і іншыя), заканчваліся смерцю — дзяцей або іх выратавальнікаў. Але ў рэкамендацыях ні слова не гаворыцца пра тое, як малодшым школьнікам мусяць растлумачыць гэтыя трагедыі, каб не траўмаваць пры гэтым псіхіку.

Акрамя таго, у метадычках для настаўнікаў прапануецца паказаць дзецям два відэафільмы: «Нашы дзеці» (1945 год, 21 хвіліна) і «Вайна святая. Мы са спаленых вёсак» (2003 год, 25 хвілін) з наступным абмеркаваннем. У адкрытым доступе гэтых фільмаў няма, што ў іх паказана і як убачанае можа адбіцца на дзіцячай псіхіцы — невядома. Шанцы, што фільм 1945 года ствараўся з улікам сучасных падыходаў да вывучэння і спазнавання гісторыі, — мінімальныя.

Для старэйшых школьнікаў — блытаніна з лічбамі пра спаленыя вёскі і згадка Лукашэнкі

У старэйшай школе тэмы генацыду праходзяць падчас урокаў па гісторыі Беларусі ў 9-х і 11-х класах. У метадычных рэкамендацыях звяртаюць увагу на апошнія знаходкі Генпракуратуры.

Напрыклад, у студзені 2022 года генеральны пракурор Андрэй Швед заявіў, што колькасць знішчаных мірных грамадзян на тэрыторыі БССР складае не менш за 3 млн чалавек. Хаця многія прафесійныя даследчыкі называлі меншыя лічбы (напрыклад, каля 2 млн). Але менавіта версія Шведа ўвайшла ў метадычкі.

А вось у іншым пытанні пануе поўная блытаніна. Да пачатку расследавання Генпракуратурай справы пра генацыд даследчыкі налічылі ў Беларусі 9,2 тысячы спаленых у гады вайны вёсак. Ведамства Шведа (паводле стану на кастрычнік 2022 года) нібыта знайшло яшчэ тысячу. Гэтыя лічбы ўжо тады выклікалі сумнеў. Нашая рэдакцыя правярала звесткі Генпракуратуры. Высветлілася, што на сваіх рэсурсах ведамства паведамляла пра адну раней не вядомую спаленую вёску і чатыры хутары. А супрацоўнікі пракуратуры па Гомельскай вобласці — яшчэ пра дзве вёскі. Усяго атрымалася сем населеных пунктаў. Нават калі ўявіць, што аналагічныя адкрыцці зрабілі іншыя рэгіянальныя пракуратуры, то максімум можна казаць пра некалькі дзясяткаў раней не вядомых населеных пунктаў, знойдзеных следствам, але не пра сотню і ўжо тым больш не пра тысячу.

Але ў новых метадычных рэкамендацыях агучваюць старую лічбу ў 9,2 тысячы. Аднак яшчэ адна лічба ёсць у іншым дакуменце — ён называецца «Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў „Сусветная гісторыя“ і „Гісторыя Беларусі“». Там са спасылкай на Генпракуратуру сцвярджаецца, што колькасць спаленых вёсак цяпер складае не менш за 11 726 — то-бок яшчэ на паўтары тысячы больш, чым раней агучвала ведамства.

Мы вырашылі праверыць і гэтыя лічбы. У тэлеграм-канале Генпракуратуры згадваюцца дзве знаходкі, зробленыя пасля кастрычніка 2022-га: спаленая вёска ў Камянецкім раёне, якая размяшчалася ў Белавежскай пушчы, і вёска Чабрынь у Іўеўскім раёне.

Разгромленные немецкие войска в Беларуси. Лето 1944 года. Фото: wikipedia.org
Разгромленыя нямецкія войскі ў Беларусі. Лета 1944 года. Фота: wikipedia.org

Таму да гэтых вынікаў — усяго з моманту завядзення крымінальнай справы пра генацыд нібыта знойдзеныя ўжо 2,5 тысячы спаленых вёсак, пра якія чамусьці не ведалі за савецкім часам, — варта ставіцца са значным скепсісам.

Таксама заўважым, што аўтары метадычкі не забываюць лішні раз пахваліць улады. Навучэнцам патрабуюць паведаміць, што мемарыяльны комплекс «Хатынь» у рамках яго рэстаўрацыі «атрымаў статус Усебеларускай моладзевай будоўлі». Падкрэсліваецца, што з такой ініцыятывай да Аляксандра Лукашэнкі звярнуліся прадстаўнікі БРСМ. Паведамляецца, што будаўніцтва музея на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Хатынь» і рэстаўрацыйныя работы гэты палітык даручыў завяршыць у сціснутыя тэрміны.

Нарэшце, сярод задач, якія стаяць перад вывучэннем курсаў «Сусветнай гісторыі» і «Гісторыі Беларусі», называецца «фармаванне ў вучняў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да гістарычнага мінулага, стваральнай працы як галоўнай умовы развіцця беларускай дзяржавы». Рашэнне гэтых задач мусіць спрыяць «фармаванню атмасферы міру і згоды ў беларускім грамадстве». Як ўзаемазвязаныя гэтыя рэчы, як яны звязаныя са спрэчнымі і неправеранымі лічбамі, адказу аўтары распрацовак не даюць.

Чытайце таксама