Больш за 40% апытаных беларусаў сказалі, што для шчаслівага і камфортнага жыцця ім хапіла б штомесячнага заробку ў памеры ад 3000 да 5000 рублёў. Гэта вынікі даследавання, якое правёў сэрвіс rabota.by.
У анлайн-апытанні ўзяло ўдзел 1846 рэспандэнтаў. 65,5% з іх былі найманымі работнікамі, яшчэ каля 28% знаходзіліся ў пошуку працы па найме.
17,6% удзельнікаў апытання сказала, што для шчаслівага і камфортнага жыцця ім хапіла б ад 5500 да 7000 рублёў за месяц. Звыш 10 тысяч рублёў хацелі б атрымліваць 15,6% рэспандэнтаў. Каля 1000−2500 рублёў хапіла б 14,4% удзельнікам даследавання. А вось 10,1% хацелі б атрымліваць ад 7500 да 10 000 рублёў. Толькі 0,6% апытаных згодныя атрымліваць менш за 1000 рублёў.
