Сілавікі затрымалі мінчука, які працуе кур’ерам сэрвісу дастаўкі ежы, паведаміў тэлеграм-канал ГУБАЗіК. Хлопца назвалі «актывістам Новай Баравой» і прымусілі сказаць, што яго паведамленні пра самалёты з ракетамі над Беларуссю былі некарэктныя.
Хлопца ўжо затрымлівалі 9 жніўня 2020 года, тады ён адседзеў «суткі», даваў каментар «Белсату». Сілавікі прымусілі яго сказаць, што ён прыхарошыў свае словы для тэлеканала.
Пасля пачатку расійска-ўкраінскай вайны мінчук перапісваўся «са сваёй знаёмай Вольгай Хіжынковай». Яго прымусілі сказаць на камеру, што ён «пісаў ёй некарэктныя паведамленні пра тое, што над Беларуссю ляцяць самалёты з ракетамі».
У канцы «пакаяльнага» відэа хлопец сказаў, што «ўсё ўсвядоміў і правілы гульні прыняў — новыя».
За што менавіта затрымалі мінчука і што яму інкрымінуюць — невядома.
Чытайце таксама