Беларускі блогер, а таксама па сумяшчальніцтве прафесійны клінер паказаў у сваім TikTok «адваротны бок» кухні аднаго з рэстаранаў галоўнай тусовачнай вуліцы Мінска. Застылы тлушч, разводы на сценах — каментатары б’юць трывогу і клічуць на дапамогу санстанцыю. Між тым сам хлопец застаецца спакойным і заяўляе: «Такіх шмат, не ўсё так дрэнна».
@viktorborisenkom Вот это я понимаю🤣 #уборкабара #уборкаресторана #cleantok #шок #уборкаминск #клинингминск ♬ Hot Sexy HipHop Blues Guitar — RockEagle
Калі верыць аўтару, то ўсе кадры з «пякельнай кухні» — наступствы звычайнага «смажання картохі». І, нягледзячы на даволі страшны выгляд, гэта яшчэ не самая брудная кухня з тых, што ён бачыў. Паводле яго, такіх установаў шмат, і асабіста яму як клинеру важна, каб іх было яшчэ больш, бо тады ў яго заўсёды будзе праца.
— Трохі бруду, пылу і тлушчу — і ўсё, — заяўляе хлопец, адзначаючы, што ўжо адчысціў заказчыку кухню да бляску. Назву ж установы аўтар раскрываць не стаў, але намякнуў, што выкладзе ролік з вынікам уборкі, каб паказаць наглядна ідэальна чыстае «пасля».
Аўтара канала завуць Віктар Барысенка. Яго лёс таксама даволі цікавы: некалькі гадоў таму хлопец звольніўся з Вайсковай акадэміі, каб пачаць свой уласны бізнес па клінінгу. Нягледзячы на велізарную суму ў 64 тысячы рублёў, якую хлопец застаўся вінен дзяржаве за няскончанае навучанне, ён не маркоціцца, вяртае грошы і расказвае ў роліках пра свае поспехі ў новым бізнесе. А таксама перыядычна паказвае, як выглядае яго праца знутры.
@viktorborisenkom Как много нерешенных вопросов) #уборкадома #уборкабассейна #клининг #cleantok ♬ الصوت الأصلي - 𝑆𝐴𝐿𝐼𝑀❤️🩹🎵