Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  2. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  5. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  6. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  7. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  8. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  9. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  10. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  11. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  12. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  13. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  14. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  15. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  16. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  17. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  18. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
Читать по-русски


/

Як выказаць непрыемнаму табе чалавеку ўсё, што пра яго думаеш, і не атрымаць штрафу за абразу? Аказваецца, калі выкарыстоўваць дастаткова літаратурныя словы, то можна і выказаць сваё меркаванне, і пазбегнуць праблем — прынамсі, да такой высновы прыйшлі як мінімум два з беларускіх судоў. У базе судовых рашэнняў «Люстэрка» знайшло адразу некалькі такіх выпадкаў. Аднак сітуацыя аказалася не вельмі адназначнай — расказваем падрабязнасці.

Фото: pexels.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com

Жыхарка Светлагорска Галіна (усе імёны выдуманыя), знаходзячыся днём у пад’ездзе на лесвічнай пляцоўцы, вяла гутарку з іншай жанчынай — Крысцінай. Што паміж імі здарылася, незразумела. Але пасля гэтага Крысціна звярнулася ў міліцыю і падала заяву пра абразу. Паводле яе, Галіна агучвала на яе адрас «рознага кшталту абразы, а менавіта „с*ка“ (абазначае самку сабакі. — Заўв. рэд.), „к**ва“, „падла старая“, „каб ты здохла“».

На Галіну склалі пратакол па ч.1 арт. 10.2 КаАП (Абраза). У ім гаворыцца, што жанчына не прызнала сябе вінаватай і назвала Крысціну толькі «сабакам пад’язным», што, на яе думку, не абраза.

Суддзя-філолаг

Разглядаючы справу, светлагорскі суд адзначыў, што артыкул 10.2 КаАП пра абразу кажа, што абраза — гэта «наўмыснае прыніжэнне гонару і годнасці асобы, выказанае ў непрыстойнай форме». То-бок словы ці дзеянні мусяць быць не толькі крыўднымі, але і абавязкова непрыстойнымі — калі «адмоўная ацэнка асобы пацярпелага даецца парушальнікам у цынічным выглядзе, які супярэчыць прынятым нормам зносін паміж людзьмі, маральным асновам».

Артыкул 10.2 КаАП прадугледжвае пакаранне за абразу ў выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь, а калі абраза адбылася ў публічным выступе, у друку ці «публічна дэманстраваным творы», у СМІ або ў інтэрнэце, то ў выглядзе штрафу на 10−200 базавых, арышту да 15 сутак або грамадскіх работ.

Галіна ж, на думку суда, сапраўды абразіла і зняважыла знаёмую, аднак не ў непрыстойнай форме. Як доказ гэтаму ў рашэнні прыводзіцца цэлы філалагічны экскурс:

  • «слова „с*ка“ абазначае крыўдную лаянку, часта ўжываецца, каб выказаць крыўду на таго ці іншага чалавека, выкарыстоўваецца ў значэнні „нягоднік“, „мярзотнік“ як у дачыненні да мужчын, так і ў дачыненні да жанчын»;
  • «слова „к*рва“ — часта ўжываны вульгарызм у польскай, беларускай і іншых мовах, азначае прастытутку, жанчыну, якая ахвотна ўступае ў полавыя адносіны з любым партнёрам, і ўжываецца з мэтай выказвання пагарды і злосці ў дачыненні да жанчыны»;
  • «слова „падла“ азначае раскладзены труп жывёліны, можа выкарыстоўвацца ў якасці лаянкі»;
  • «слова „сабака“ азначае хатнюю жывёліну, плацэнтарнага сысуна атрада драпежных сямейства сабак; выкарыстоўваецца ў якасці прыніжальнага слова, лаянкі ў розных мовах, заснаваная на параўнанні чалавека з сабакам».

«Суд лічыць, што словы „с*ка“, „к*рва“, „падла“ і „сабака“, сказаныя Г., ужывальныя ў літаратурнай мове, таму пагадзіцца з аргументамі пацярпелай, што яе гонар і годнасць былі прыніжаныя ў непрыстойнай форме, нельга», — гаворыцца ў рашэнні.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: Pexels.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com

Што да фразы «каб ты здохла», то яна «не ўтрымлівае ў сабе ацэнкі гонару і годнасці асобы, а таму абразай не з’яўляецца», заключыў суд.

А паколькі ўсе гэтыя выказванні, на думку суда, не ўтвараюць складу правапарушэння па ч.1 арт. 10.2 КаАП, адміністрацыйную справу ў дачыненні да Галіны вырашылі спыніць.

«Звязаная з міліцыяй»

Яшчэ два падобныя рашэнні за апошнія гады знайшліся ў судзе аднаго з гарадоў Мінскай вобласці — найбольш імаверна, Салігорска (поўная назва ў дакументах схаваная).

Так, у адной з вёсак мужчына абазваў жанчыну «с*кай» і «прастытуткай». Гэтыя словы «крыўдныя, аднак не непрыстойныя па сваёй форме», зрабіў выснову суд.

Другі выпадак аказаўся цікавейшым. Жыхарка горада ў асабістай перапісцы са знаёмай у адным з мэсэнджараў назвала яе «с*кай» і «шкурай мусарскай». На яе склалі пратакол па ч. 2 арт. 10.2 КаАП (за абразу ў інтэрнэце прадугледжанае большае пакаранне — ад 10 да 200 базавых адзінак).

Суд адзначыў, што слова «с*ка» — гэта «крыўдная лаянка», а фраза «шкура мусарская» — «крытычная ацэнка асобы», але абодва гэтыя выразы — літаратурныя.

Машина милиции. Фото: УВД Брестского облисполкома
Машына міліцыі. Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

«Слова „шкура“ значыць „знятая з забітай жывёліны скура разам з вонкавым покрывам, абалонка, скурка, лупіна“; слова „мусарская“ вытворнае ад „мусар“, з гутарковай мовы „звязаная з міліцыяй“. Вышэйагучаныя словы крыўдныя, аднак выкарыстоўваюцца ў літаратурнай мове, таму пагадзіцца з аргументамі пацярпелай, што яе гонар і годнасць былі прыніжаныя ў непрыстойнай форме, нельга», — сказаў на заканчэнне суд.

У абодвух выпадках, якія, імаверна, разглядаў адзін і той жа суддзя, справы былі закрытыя праз адсутнасць складу правапарушэння.

Было падобнае разбіральніцтва і ў Мінску: дзве сястры, якія жылі ў адной кватэры, пасварыліся, і адна заявіла на іншую, што тая нібыта назвала яе «с*кай». Другая сястра не прызнала віны і сказала, што сказала гэтае слова ў тэлефоннай размове і не ў адрас сястры.

Аднак сведак у інцыдэнту не было, запісаў таксама, у міліцыю абражаная сястра звярнулася далёка не адразу. Суд пастанавіў, што абвінавачванні нічым не пацверджаныя, і закрыў справу праз недаказанасць.

Не ўсё так адназначна

Зрэшты, далёка не заўсёды суды выносяць вердыкты, кіруючыся такой логікай. Як вядома, у Беларусі, у адрозненне ад, напрыклад, ЗША, непрэцэдэнтнае судовае права, то-бок кожны суд разглядае кожны выпадак самастойна, не грунтуючыся на папярэдніх рашэннях па аналагічных справах. І, як паказаў пошук у архіве банка судовых рашэнняў, выпадкаў, калі за такія і іншыя абразлівыя словы караюць, усё ж больш.

Дверь зала, где проходят судебные заседания. Фото использовано в качестве иллюстрации. 2023 год. Фото: Генпрокуратура
Выява выкарыстаная ў якасці ілюстрацыі. 2023 год. Фота: Генпракуратура

Абвінаваўчыя вердыкты па «адміністратыўках» за абразу часцей за ўсё выносяць, калі правапарушальнік выкарыстаў менавіта нецэнзурную лексіку. Аднак гэта не абавязковая ўмова. І ў выпадках, падобных да апісаных вышэй, іншыя беларускія суды вырашылі пакараць брыдкасловаў штрафамі.

  • Адна жыхарка Гродна ў пад’ездзе выказалася на адрас іншай «к*рва, прастытутка, каб ты здохла» і была аштрафаваная на шэсць базавых адзінак — на той момант гэта было 192 рублі.
  • У іншым выпадку ў абласным цэнтры мужчына назваў «с*кай» свайго знаёмага і пасля звароту ў міліцыю быў вымушаны заплаціць штраф у адну базавую — 29 рублёў.
  • Жыхарка Мазыра на вуліцы назвала знаёмую «с*кай», «тварью» і «мразью» і была аштрафаваная на тры базавыя — 111 рублёў.
  • Жыхарка Ваўкавыска на прыпынку пасварылася з іншай жанчынай і назвала яе «с*кай» і «прастытуткай», а таксама нецэнзурнымі словамі, за што давялося пасля суда аддаць пяць базавых велічынь (200 рублёў).
  • Жыхарка Ліды падчас канфлікту ля крамы назвала іншую жанчыну «с*кай» і атрымала штраф на 145 рублёў.
  • Пенсіянер з Ліды ў адной з вёсак назваў знаёмую «зладзейкай, забойцай і п’яніцай», а потым пакінуў у двары дома аркуш са словам «с*ка». Яму далі штраф адразу на 30 базавых велічынь — 960 рублёў. Мужчыну гэтага было мала — праз паўгода, знаходзячыся ў бальніцы, ён абазваў «с*кай», «прастытуткай» і нецэнзурнымі словамі ўжо іншую жанчыну і гэтым разам быў аштрафаваны на 20 базавых — 640 рублёў.
  • У Воранаўскім раёне бацька траіх дзяцей назваў нейкую жанчыну «дэбільнай», «адмарожанай» і «с*кай» і атрымаў штраф на дзве базавыя — 64 рублі.
  • Праз год у тым самым раёне мужчына праз тэлефон абазваў жанчыну «прастытуткай», «кончанай», «бл**дзю» і «к*рвай» і быў аштрафаваны на тыя ж дзве базавыя, якія склалі ўжо 74 рублі.
  • І зноў жа ў Воранаўскім раёне вяскоўка назвала знаёмую «к*рвай», «шл*хай» і «прастытуткай». Пенсіянерцы выпісалі штраф таксама на 74 рублі — відаць, у мясцовага суда дзве базавыя велічыні — стандартная «такса» за абразу.

Словам, адзінай практыкі ў беларускіх судоў што да пытання абразаў няма, і ў кожным горадзе гэтае правапарушэнне трактуюць па-свойму. Так што калі вас груба абразілі, вы можаце звярнуцца ў міліцыю і маеце ўсе шанцы прыцягнуць крыўдзіцеля да адказнасці. А вось калі самі збіраецеся р жорстка выказацца ў чыйсьці адрас і не хочаце праблем з законам, то лепш абысціся без «с*к» і выкарыстоўваць больш высокую лексіку.