Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Они вот прямо между домов падают». Карпенков рассказал, что дроны в Беларуси падают практически каждую неделю и взрываются в полях
  2. Дожди и даже мокрый снег! Рассказываем, чего ждать от погоды на следующей неделе
  3. «Угрожают тюрьмой и преследованием». Стрижак рассказал о новой тактике силовиков, чтобы добраться до уехавших, — кто под угрозой
  4. Неизвестные обратились к «Зеркалу», чтобы продвинуть выгодный пропаганде фейк. Но не учли несколько простых деталей — рассказываем
  5. «Это очень все опасно». Украинка рассказала о «фильтрации» при въезде в Беларусь
  6. Американец Уиткофф повторяет нарративы России, пока Сурков говорит об уничтожении Украины. Что думают эксперты о продолжающейся войне
  7. Синоптики поделились плохими новостями на понедельник
  8. «Беларусскую зарплату я вспоминаю как кошмар». Педиатр ответила министру по поводу его громкого заявления о заработках медиков
  9. Большая жесткая кровать и сало. Расспросили экс-чиновника о райдере Лукашенко в зарубежных поездках
Читать по-русски


/

Нядаўна ў TikTok завірусіўся жартоўны відэаролік паляка, які нібыта з’ехаў у Беларусь на заробкі — па зарплату ў тры тысячы еўра. У нядаўнім відэа ён расказаў пра вынікі.

Гражданин Польши Иренеуш в Беларуси. Скриншот: tiktok.com/@polak_by1
Грамадзянін Польшчы Ірэнэуш у Беларусі. Скрыншот: tiktok.com/@polak_by1

«Я пераехаў у Беларусь на заробкі — сябры ў Польшчы мне сказалі, што тут можна зарабіць ад трох тысяч еўра. Але я, пажыўшы ў Беларусі, першыя высновы зрабіў — што з такімі сябрамі і ворагаў не трэба. Я не зарабіў трох тысяч еўра, але я ўжо іх выдаткаваў», — расказаў Ірэнэуш.

Ён не здаўся і будзе шукаць далей.

@polak_by1 ♬ dźwięk oryginalny — Поляк в Беларуси

У першых каментарах пад ролікам рэагавалі так:

  • «Наіўны. У Беларусі можна зарабіць толькі гемарой і кілу».
  • «Тэхнічна польскія сябры маюць рацыю. У Беларусі 3000 € зарабляюць дэпутаты, Лукашэнка і хакеісты. Астатняе насельніцтва зарабляе 300 €. Ну начальнікі і праграмісты могуць выйсці на 700 €. І ўсё, гэта максімум».
  • «Едзь у Зімбабвэ — там за 5000−7000 €».
  • «Jestem z Polski, chce wyjechac z tej Europy, co powiesz? (Я з Польшчы, хачу з’ехаць з гэтай Еўропы, што скажаш?)»
  • «Ну, у нас за 3000 беларускіх, калі вы будзеце атрымліваць і жонка будзе атрымліваць заробак, — можна нармальна жыць па нашых беларускіх мерках».
  • «Там, дзе можна хутка столькі зарабіць, доўга не працуюць, а потым да 15 гадоў на дзяржзабяспечанні можна пасядзець».
  • «Можна, калі ёсць прыдатная грашовая спецыяльнасць — айцішнік, будаўнік, архітэктар, і да таго ж выбітных здольнасцяў…»

Траекторыю трапляння паляка Ірэнэуша ў Беларусь можна прасачыць проста па яго профілі ў TikTok, на які, дарэчы, з лютага падпісаліся амаль 5000 чалавек. Яго ж адзіная падпіска — жонка Крысціна Вайшчук, якая пазіцыянуе сябе як нутрыцыёлага і спявачку Сhekunyaa. Вайшчук удзельнічала ў дзяржаўнай «Фабрыцы блогераў» і жыве ў Брэсце. Замужам за грамадзянінам Польшчы яна з 2016 года — з яе словаў, яны пазнаёміліся, калі ўраджэнка Беларусі з украінскімі каранямі прыехала на «закупы». Пра мужа Ірка яна паведамляла ў 2022 годзе, што ён — польскі мытнік.