Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  2. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  3. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  4. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  5. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  6. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  7. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  8. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  9. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  10. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  11. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  12. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  13. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  14. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
Читать по-русски


Генштаб Узброеных сіл Украіны паведамляе, што мабілізаваныя расіяне ўсё часцей адмаўляюцца ваяваць. Мінабароны РФ рапартуе пра шматлікія страты УСУ. Аналітыкі Інстытута па вывучэнні вайны расказваюць пра паслабленне ўплыву Яўгена Прыгожына, а брытанская разведка аналізуе сітуацыю вакол Бахмута. Сабралі галоўнае са зводак штабоў і заяваў экспертаў.

Генштаб УСУ: Мабілізаваныя расіяне ўсё часцей адмаўляюцца ваяваць

Украінскія вайскоўцы за мінулыя суткі адбілі дзевяць нападаў праціўніка ў Луганскай і Данецкай абласцях. Таксама Расія «канцэнтруе намаганні на вядзенні наступальных дзеянняў на Купянскім, Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Навапаўлаўскім напрамках», — паведамілі ў Генштабе УСУ.

На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім напрамках наступальных груповак праціўніка не выяўлена. На астатніх напрамках працягваліся абстрэлы.

Потери России по данным украинской стороны на 5 февраля 2023 года. Фото: Генштаб ВСУ
Страты Расіі паводле звестак украінскага боку на 5 лютага 2023 года. Фота: Генштаб УСУ

Паводле інфармацыі ўкраінскіх вайскоўцаў, «адзначаюцца выпадкі адмоваў удзельнічаць у баявых дзеяннях мабілізаванымі расійскімі вайскоўцамі. Па стане на 3 лютага з Луганскай вобласці на тэрыторыю Расіі вернутыя да 600 чалавек».

Як адзначае Генштаб УСУ, у Горлаўцы Данецкай вобласці ўсе медустановы перапоўненыя параненымі. Таму расіяне абсталёўваюць пад палявыя бальніцы дзіцячыя садкі, школы або проста складскія памяшканні. Таксама вядома, што ў адну з такіх бальніц, дзе лечыцца каля 70 чалавек, прыбыў медыцынскі персанал з Якуціі.

Мінабароны РФ — пра шматлікія страты асабовага складу УСУ

Расійскае ваеннае ведамства ў сваёй сутачнай зводцы паведаміла, што на Купянскім напрамку спыненая дзейнасць шасці дыверсійна-разведвальных груп УСУ. Знішчана да 35 ўкраінскіх вайскоўцаў.

Страты на Чырвона-Ліманскім напрамку за суткі склалі звыш 120 украінскіх байцоў.

На Данецкім напрамку расійскія войскі занялі больш выгадныя рубяжы і пазіцыі. За суткі знішчана звыш 115 украінскіх вайскоўцаў.

Потери Украины по состоянию на 5 февраля 2023 года по данным Минобороны России. Фото: t.me/mod_russia
Страты Украіны па стане на 5 лютага 2023 года паводле звестак Мінабароны Расіі. Фота: t.me/mod_russia

На Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках за суткі знішчана больш за 130 украінскіх вайскоўцаў. Таксама на гэтых напрамках знішчаныя два танкі, а яшчэ склад артылерыйскіх боепрыпасаў УСУ.

Расія сцвярджае, што за суткі нанесла паражэнне 111 артылерыйскім падраздзяленням на агнявых пазіцыях, жывой сіле і ваеннай тэхніцы ў 142 раёнах.

Акрамя таго, за суткі збітыя 11 рэактыўных снарадаў сістэм залпавага агню «Ураган» і HIMARS.

Брытанская разведка — пра сітуацыю вакол Бахмута

У штодзённым аглядзе разведка Мінабароны Вялікабрытаніі прааналізавала сітуацыю каля Бахмута. Паводле яе інфармацыі, цягам апошняга тыдня Расія працягвала дамагацца невялікіх поспехаў у сваіх спробах акружыць гэты горад: «Дзве асноўныя дарогі ў горад для ўкраінскіх абаронцаў цяпер, імаверна, знаходзяцца пад пагрозай прамога агню пасля наступлення расіян».

Раней на гэтым тыдні ваенізаваныя фарміраванні ПВК Вагнера, хутчэй за ўсё, захапілі другарадны маршрут, які злучае Бахмут з горадам Северск. Для ўкраінскіх сіл застаецца некалькі альтэрнатыўных маршрутаў забяспечання, але Бахмут становіцца ўсё больш ізаляваным, адзначаюць аналітыкі.

Інстытут па вывучэнні вайны — пра паслабленне ўплыву Прыгожына і рэструктурызацыю арміі

«Рашучая наступальная аперацыя Расіі наўрад ці будзе нацэленая на горад Запарожжа, бо расійскія сілы не прадэманстравалі здольнасці весці некалькі адначасовых буйнамаштабных наступальных аперацый, неабходных для дасягнення адміністрацыйных межаў Данецкай вобласці і захопу гэтага горада», піша ў сваёй зводцы ад 4 лютага Інстытут па вывучэнні вайны (ISW).

Эксперты звярнулі ўвагу, што Міністэрства абароны РФ зрабіла шэраг намаганняў па рэструктурызацыі і кансалідацыі нерэгулярных сіл у звычайныя ўзброеныя сілы Расіі. Рашэнне Мінабароны правесці істотную структурную рэформу адбываецца падчас падрыхтоўкі да буйнога наступу на ўсходзе Украіны. Імаверна, яно ўяўляе сабой спробу начальніка Генеральнага штаба Расіі генерала арміі Валерыя Герасімава завяршыць рэформы, пакуль ён карыстаецца часта мімалётнай добразычлівасцю прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Карта боевых действий в Украине 4 февраля 2023 года по версии Института изучения войны. Фото: understandingwar.org
Карта баявых дзеянняў ва Украіне 4 лютага 2023 года паводле версіі Інстытута па вывучэнні вайны. Фота: understandingwar.org

Як адзначае ISW, уплыў уладальніка ПВК Вагнера Яўгена Прыгожына аслабеў. Тым не менш ён кампенсуе гэта тым, што працягвае пазіцыянаваць сябе як адзінага пераможцу ў раёне Бахмута.

Расійскія войскі вялі абмежаваныя наступальныя дзеянні на паўночны захад ад Сватава і працягвалі наступальныя дзеянні ў раёне Крамянной. Расія працягвала наступ у раёне Бахмута і Вуглядара, але замарудзіла тэмпы наступу на заходніх ускраінах Данецка.

Украінскія сілы працягваюць наносіць удары па расійскіх ваенных аб’ектах на ўсходнім (левабярэжным) участку Херсонскай вобласці.